Капскі: суддзя "не бачыў" як іспанцы білі кулаком і плявалі
Кіраўнік футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі выказаў сваё меркаванне пра матч яго каманды з "Валенсіяй".
Нагадаем, у матчы групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ прайграў у гасцях з лікам 2:4.
"Арбітраж нарвежскай брыгады ўзроўню Лігі чэмпіёнаў не адпавядаў, — цытуе словы Анатоля Капскага "Прессбол". — Лічу, што яшчэ пры ліку 0:0 рэферы абавязаны быў выдаляць Сальдада, пасля таго, як той наводмаш, па-хамску ўдарыў кулаком у жывот Макса Бардачова. У паўтары-двух метрах ад эпізоду быў рэзервовы арбітр, але чамусьці сказаў, што нічога не бачыў. Метрах у сямі знаходзіўся памочнік на лініі і таксама самаўхіліўся. А як можна было ў другім тайме пакідаць без пакарання плявок Рамі ў твар Мішу Сівакову?
Вядома, знерваваўся. І ўсё ж ўдзячны камандзе. Бо ёй не адмовіш у жаданні і спробах супрацьпаставіць саперніку свае моцныя бакі. Будзем змагацца ў гэтым турніры і далей. Вядома, хапала недарэчных памылак. Яны прыводзілі да атакаў саперніка з ходу. Мабыць, у параўнанні з першым матчам мы менш агалялі зоны, больш прагматычна згулялі ззаду".
Каментатар: гульцы БАТЭ проста стаміліся
Аляксандр Глеб: мы наступалі "Валенсіі" на пяткі
Фота: Getty Images