Караць турмой за допінг у Беларусі пакуль не збіраюцца
Пра гэта паведаміў журналістам дэпутата Палаты прадстаўнікоў, вядомы беларускі легкаатлет Вадзім Дзевятоўскі.
Паводле яго словаў, новы закон “Аб фізічнай культуры і спорце” не будзе змяшчаць прававых нормаў, якія з’яўляюцца падставай для ўнясення паправак у Крымінальны кодэкс за распаўсюд допінгу ў спорце.
Сам Дзевятоўскі мае па гэтым пытанні неадназначную пазіцыю. З яго словаў, спартсмен можа набыць прэпарат і не ведаць, што гэта допінг. Але за прымус выкарыстоўваць стымулюючыя сродкі “падыход павінен быць асаблівым, калі гэта будзе даказана”, лічыць дэпутат.
У новым законе “Аб фізічнай культуры і спорце” гаворка ідзе толькі пра дыскваліфікацыю, пад якую можа трапіць спартсмен. “Пытанне паправак у Крымінальны кодэкс за допінг — гэта пытанне будучыні”, — цытуе Вадзіма Дзевятоўскага БЕЛТА.