МЗС Беларусі: Ад'езд Эрыксана не звязаны з палётам шведскага самалёта

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт спачатку напісаў пра высылку Стэфана Эрыксана ў твітары. Вось як выглядае120803 SavinychMZS.mp3

Карл Більт, міністр замежных спраў Швецыі, ужо выступіў з афіцыйнай заявай. У ёй, між іншым, паведамляецца, што Швецыя заявіла пра высылку дваіх беларускіх дыпламатаў, а таксама "не будзе вітаць" прыезд новага беларускага пасла.

Більт заявіў, што выгнанне шведскага амбасадара з Беларусі "з'яўляецца грубым парушэннем нормаў дачыненняў паміж дзяржавамі". Абвінавачванні ў бок амбасадара з боку ўладаў Беларусі Більт назваў неабгрунтаванымі.

У заяве адзначаецца, што Швецыя праінфармавала іншыя краіны ЕС пра сітуацыю. Карл Більт сёння размаўляў у гэтай справе з кіраўніцай замежнай палітыкі ЕС Кэтрын Эштан.

 

Стэфан Эрыксан працуе ў Беларусі з верасня 2005 года. Спачатку ён узначальваў аддзяленне амбасады Швецыі ў Мінску. З 12 чэрвеня 2008 года стаў першым амбасадарам Швецыі ў Беларусі. Ведае беларускую мову. Перакладае на шведскую творы Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова. Пастаянна наведвае культурныя імпрэзы і канцэрты беларускіх рок-гуртоў.

Адзначым, што днямі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будзе "адэкватны адказ" за нелегальны палёт у Беларусь шведскага самалёта.

Фота — belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі