Кары Хейкіля: пакуль не ведаю, ці хачу застацца ў зборнай Беларусі

У ім Хейкіля прызнаўся, што адстаўка стала для яго непрыемным сюрпрызам. Ён спадзяваўся, што яшчэ атрымае час, каб выправіць сітуацыю ў "Дынама".

Што да далейшага супрацоўніцтва са зборнай Беларусі, галоўным трэнерам якой ён па-ранейшаму з'яўляецца, то Кары Хейкіля сказаў наступнае: "Нават не гатовы адказаць на пытанне, ці я хачу выступіць са зборнай на лютаўскай кваліфікацыі".

Нагадаем, рашэнне пра адстаўку Хейкіля было прынятае 12 кастрычніка на пазапланавым паседжанні Назіральнага савета хакейнага клуба. Вынікі старту "Дынама" ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ былі прызнаныя незадавальняючымі, была падтрыманая прапанова кіраўніцтва клуба аб адстаўцы галоўнага трэнера. Выконваць абавязкі настаўніка дынамаўцаў будзе Аляксандр Андрыеўскі.

Хейкіля ачольвае нацыянальную хакейную зборную Беларусі са жніўня 2011-га. Ці ўтрымаецца ён на гэтай пасадзе, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі