У Мінску Анатоля Кашпіроўскага сустрэлі зачыненыя дзверы

Аднак у палац культуры Анатоля Кашпіроўскага не пусцілі. Кіраўніцтва ДК сказала, што ўсе сустрэчы па тэхнічных прычынах адмененыя, інфармуе kp.by. Замест гэтага зранку пачалося служэнне “рэлігійнай секты”.

Кашпіроўскі мае намер звярнуцца ў адпаведныя інстанцыі для высвятлення сапраўдных прычынаў.

Днямі на прэс-канферэнцыі ў Мінску Анатоль Кашпіроўскі прызнаўся, што марыць пра сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Нагадаем, у верасні гастролі псіхатэрапеўта ў беларускай сталіцы былі адмененыя. Анатоль Кашпіроўскі тады заявіў пра іх "перанос", але вось такая аб'ява вісела ў Палацы культуры Мінскага аўтазавода: "На падставе рашэння Мінгарвыканкаму ўсе сеансы А. Кашпіроўскага... АДМЯНЯЮЦЦА".

Кашпіроўскі зноў прыехаў у Мінск і хоча патрапіць да Лукашэнкі

У Мінску Анатолю Кашпіроўскаму не дазволілі правесці сеансы (фота)

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі