Кашпіроўскі зноў прыехаў у Мінск і хоча патрапіць да Лукашэнкі
Вядомы псіхатэрапеўт ад 21 кастрычніка збіраецца даваць у беларускай сталіцы штодзённыя бясплатныя сеансы.
На прэс-канферэнцыі ў Мінску Анатоль Кашпіроўскі прызнаўся, што марыць пра сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.
Нагадаем, у верасні гастролі псіхатэрапеўта ў беларускай сталіцы былі адмененыя. Анатоль Кашпіроўскі тады заявіў пра іх "перанос", але вось такая аб'ява вісела ў Палацы культуры Мінскага аўтазавода: "На падставе рашэння Мінгарвыканкаму ўсе сеансы А. Кашпіроўскага... АДМЯНЯЮЦЦА".
У Мінску Анатолю Кашпіроўскаму не дазволілі правесці сеансы (фота)