Кацярына Карстэн заваявала срэбра на чэмпіянаце свету па веславанні
Яе змагла апярэдзіць толькі чэшка Мірка Кнапкава.
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка, шасціразовая чэмпіёнка свету, Кацярына Карстэн заваявала сярэбраны медаль у класе лодак-адзіночак на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні, які завяршыўся сёння ў Славеніі. У фінальным заездзе беларуска пераадолела 2000 м за 7 хвілін 29 секунд, саступіўшы толькі грамадзянцы Чэхіі Мірцы Кнапкавай.