Каўказец, які ледзь не забіў расійскага фаната, хаваецца ў Беларусі

Падчас бойкі Эльдзіеў, трымаў фаната "Спартака" Аляксея Усачова, пакуль таго біў нажом яго сябар Бекхан Разванаў. Абодва нападнікі з'яўляюцца выхадцамі з Чачні.

Лічыцца, што бойку справакавалі дзёрзкія позіркі Усачова і яго сяброў у бок каўказцаў.

Разванаў нанёс Усачову ўдар нажом у спіну, у адказ той стаў страляць. Пасля  гэтага Эльдзіеў схапіў Усачова за рукі, каб Разванаву было зручна яго біць.

Фанату пашкодзілі нырку, парэзалі шыю і закранулі артэрыю ў падпахавай вобласці. Нягледзячы на пашкоджанні пацярпелы змог выжыць, паведамляе Lifenews.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі