Кавалёў лічыць, што Канавалаў не рабіў выбух у мінскім метро

На яго думку, Дзмітры Канавалаў не рабіў выбухаў ні ў 2005 годзе, ні ў 2011-м, перадае interfax.by.

Кавалёў заявіў, што падчас следства прызнаўся ў неданясенні пра выбух, бо з суседняга кабінета ў СІЗА пачуў крыкі Канавалава. Нібыта следчыя сказалі Кавалёву, што яму дадуць за неданясенне два гады турмы, а ў тэрарызме яго абвінавачваць не будуць. Кавалёў кажа, што даваў сведчанні, бо быў напалоханы магчымым расстрэлам. Пры гэтым ён пацвердзіў, што гвалт да яго не ўжывалася.

Таксама Кавалёў распавёў, што Дзмітры Канавалаў пасля выбуху ў метро быў вясёлы, жартаваў і смяяўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі