Кавалёў працягвае адмаўляць некаторыя папярэднія паказанні

Так, на адным і тым жа допыце 13 красавіка Кавалёў даваў розныя версіі з нагоды адбіткаў пальцаў Канавалава. Спярша ён сказаў, што Дзмітры паведаміў пра дактыласкапію 10 красавіка, а потым — па тэлефоне 9 красавіка. На судзе Кавалёў сказаў, што ён заблытаўся ў датах.

Таксама Кавалёў на пачатку следства апісаў адзін з элементаў выбуховага прыстасавання. Цяпер ён сцвярджае, што нічога не ведаў пра бомбу. Па яго сдлвах, яму паказалі малюнкі бомбы на следстве, перадае БЕЛТА.

Былі і іншыя несупадзенні. На следстве Кавалёў казаў, што закапаў траціл з-за ператрусу, які быў у Канавалавых пасля выбухаў 2005 года. На судзе ж ён сказаў, што траціл і рэчыва для выбухоўкі схаваў у 2006 годзе, бо "выйшаў  з таго ўзросту".

Кавалёў адмовіў і некаторыя іншыя паказанні, дадзеныя на следстве. Ён патлумачыў, што быў напалоханы і "нёс усякае глупства". Таксама Кавалёў заявіў, што шмат якія паказанні ён прыдумаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі