КДБ выдаліў суполку Вконтакте "Мы за вялікую Беларусь!"

Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".

Сяргей Паўлюкевіч ствараў у Вконтакте суполкі за перамены ў Беларусі. Суполка рыхтавала "Марш мільёнаў" за адстаўку Лукашэнкі. Удзельнікі заклікалі распачаць яго 15 ліпеня на цэнтральнай плошчы Мінска. У суполцы "Мы за вялікую Беларусь!" было 120 000 удзельнікаў.

Сяргей паведаміў, што 2 чэрвеня супрацоўнікі КДБ прыйшлі на працу да яго маці. Яны параілі, каб яе сын спыніў сваю працу ў якасці адміністратара шэрагу буйных суполак ў сацыяльных сетках. У процілеглым выпадку паабяцалі пасадзіць сына ў турму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі