КДБ: затрыманаму па справе тэракту можна выставіць абвінавачанне

Як заявіў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч у эфіры тэлеканала ОНТ, асноўныя падазраваны вывучаў маршрут і хронаметраж руху цягнікоў, вызначаў, куды паставіць выбуховае прыстасаванне, а таксама вывучаў размяшчэнне аб’ектаў аховы бяспекі метрапалітэну. Са словаў прадстаўніка КДБ, ужо знайшлі і дыстанцыйную прыладу, пры дапамозе якой тэрарыст запусціў выбухоўку.

Пакуль па справе аб выбуху ў мінскім метро затрыманыя меркаваны выканаўца і яшчэ чацвёра чалавек — з яго блізкага атачэння. Ступень іх удзелу і віну будзе вызначаць следства, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі