КДБ затрымаў у Брэсце "шпіёна"

Як паведамляе сайт КДБ, затрымалі яго брэсцкія кадэбісты разам з групай "Альфа". Брэстаўчанін нібыта спрабаваў збіраць інфармацыю на грамадзян Беларусі па заданні замежнай спецслужбы.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за супрацоўніцтва з замежнай разведкай без прыкметаў здрады дзяржаве (артыкул 356 частка 1 Крымінальнага кодэксу). Яму пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, гэты артыкул ужываецца ўпершыню, бо ён нядаўна ўнесены ў Крымінальны кодэкс.

Фота — ubaks.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі