Транспартнікі Брэстчыны год фактычна не плацілі за дарогі

Як паведаміла прэсавая служба КДК, пасля кантрольна-аналітычнай працы 60 прадпрыемстваў атрымалі прадпісанні і заплацілі ў казну больш як паўтара мільёна долараў недаплачаных ставак за перамяшчэнне звышцяжкіх грузаў.

Усяго ў вобласці 179 транспартных прадпрыемстваў, якія маюць 825 грузавікоў МАЗ грузапад’ёмнасцю 20 тон.

Да “аблавы” за ўвесь 2010 год было выдадзена толькі 19 дазволаў на перамяшчэнне па дарогах агульнага карыстання звышцяжкіх грузаў на суму каля 4 тысяч долараў.  Пасля праверкі аднаго з прадпрыемстваў яно даплаціла ў бюджэт больш за 200 тысяч долараў.

Пасля санкцый Дзяржкантролю самахоць прадпрыемствы заплацілі за леташнія дазволы 2,6 мільярда беларускіх рублёў.

Зразумела, што найбольшую шкоду дарожнаму пакрыццю прыносяць менавіты звышцяжкія аўтамабілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі