Кэтрын Эштан вельмі занепакоеная сітуацыяй у Беларусі
Кіраўніца знешняй палітыкі Еўрасаюзу Кэтрын Эштан 11 верасня выступіла ў Еўрапарламенце ў Страсбургу.
Яна давала справаздачу пра адносіны ЕС з астатнім светам. Наконт палітыкі ў адносінах з Беларуссю Эштан заявіла, што ЕС павінен працягваць сачыць за сітуацыяй у нашай краіне. Яна выказала занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі.
Эштан нагадала, што Еўрасаюз праводзіць палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з афіцыйным Мінскам, перадае Радыё "Свабода". Абмежавальныя меры ЕС накіраваныя на асобаў, адказных за рэпрэсіі, і на тых, хто звязаны з імі. У той жа час ЕС працягвае ўзаемадзейнічаць з грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй.