Хакеісткі “Пантэры” пацярпелі тры паразы запар

Спачатку беларускі двойчы прайгралі ў гасцях славацкаму “Словану” з Браціславы, прычым лік абодвух матчаў быў разгромным — 0:7 і 0:6. Затым “Пантэра” саступіла аўстрыйскай “Віене Флаерс” — 2:4. У гэтым матчы шайбы ў беларусак закінулі Лайла Дэкмейерэ-Трыгубава і Карына Шыпціцкая, перадае БЕЛТА.

Такім чынам, “Пантэра” пакуль знаходзіцца ў самым нізе турнірнай табліцы з нулём ачкоў. Наступныя матчы дзяўчаты правядуць 15-16 кастрычніка супраць “Віены Флаерс”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі