Хакеісты Беларусі зноў прайгралі шведам

Нагадаем, што ў сераду на "Мінск-Арэне" ў рамках хакейнага "Еўравыкліку" зборная Беларусі правяла паўторны матч з камандай Швецыі. Нягледзячы на тое, што гуляць давялося супраць адной з найлепшых хакейных камандаў свету, усе тры перыяды беларускія хакеісты завяршылі на роўных — 1:1. Адзіную шайбу з нашага боку закінуў Аляксандр Кітараў у другім перыядзе. 

Аднак па булітах шведы апынуліся мацнейшымі.

Дарэчы, 10 красавіка ў першым паядынку шведы таксама перамаглі нашых хакеістаў па булітах — 4:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі