Хакеісты “Лакаматыва” ляцелі на самалёце сумнеўнай авіякампаніі

Тэрмін дзеяння сертыфікату лётнай годнасці гэтага паветранага судна выбягаў 1 кастрычніка 2011 года. Аднак самалёт не вычарпаў свой рэсурс і мог яшчэ лятаць. Умовы надвор’я ў той дзень таксама былі спрыяльнымі. Сярод версій прычын катастрофы — памылка экіпажу, паведамляюць расійскія інфармагенцтвы.

Самалёт належаў кампаніі “Як-Сервіс”, якая спецыялізуецца на VIP-перавозках. Цягам апошніх год фірма мела некалькі папярэджанняў з боку Росавіяцыі. У 2000 годзе на самалёце гэтай кампаніі ледзь не разбіўся вядомы расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі. У канцы 2009 года Еўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бяспецы (EASA) прызнала “Як-Сервіс” найменш бяспечнай сярод расійскіх кампаній, якія лятаюць у Еўропу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі