Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі маскоўскім аднаклубнікам
Першы матч 1/8 фіналу Кубка Гагарына нашыя спартоўцы правялі ў гасцях.
У дэбютным матчы плэй-оф мінскі клуб сустрэўся з тым самым сапернікам, супраць якога гуляў у заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ-2011/12. Але ў мінулую пятніцу беларуская каманда выйграла па булітах, а ў сераду зазнала паразу ў авертайме.
Гульня скончылася з лікам 1:2 на карысць масквічоў.