Хакеісты “Нёмана” падужаюцца са сваімі фанамі
Таварыскі матч са сваімі заўзятарамі спартсмены правядуць 2 жніўня ў гродзенскім лядовым палацы.
Адміністрацыя клуба запрашае для ўдзелу ў гэтай нефармальнай сустрэчы фанаў, якія маюць усю неабходную экіпіроўку — канькі, клюшку, шлем. Па стане на 28 ліпеня на гэты матч запісаліся каля дзесяці чалавек. Дарэчы, матч пройдзе ў скарочаным варыянце, яго працягласць складзе ўсяго 30 хвілін.
Чакаецца, што каманду фанаў узмоцняць сам галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка і старэйшы трэнер Аляксандр Рума, паведамляе Блог Гродна.