Хакеісты “Нёмана” разграмілі “Магілёў” — 10:1
Такім стаў вынік матчу пятага тура адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.
Вынікі іншых матчаў, якія прайшлі 16 і 17 верасня: “Металургс” — “Юнацтва” — 4:5 (у авертайме), “Ліда” — “Шахцёр” — 3:2 (у авертайме), “Хімік-СКА” — “Металург” — 2:3, “Віцебск” — “Гомель” — 1:5.
На сёння лідуе “Металург”, які мае 12 ачкоў. На другім месцы “Нёман” — 9 ачкоў і на трэцім “Шахцёр”, у якога таксама 9 ачкоў, але горшая розніца шайбаў. У самым нізе табліцы “Хімік-СКА”, які за пяць гульняў не набраў ніводнага ачка.
Наступны тур чэмпіянату пройдзе сёння і заўтра, 19 верасня, нагадвае БелаПАН.