Хакеісты "Юнацтва" разграмілі "Магілёў" — 10:1
27 лютага прайшлі чарговыя матчы перадапошняга тура адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.
Сталічнае "Юнацтва" з разгромным лікам дома выйграла ў "Магілёва" — 10:1. Прычым 7 шайбаў хакеісты "Юнацтва" забілі ў другім перыядзе сустрэчы.
У гэты дзень адбыліся яшчэ чатыры паядынкі. Жлобінскі дома выйграў у наваполацкага "Хіміка-СКА" з лікам 9:1. Гродзенскі "Нёман" перамог хакеістаў "Віцебска" — 7:2. Спартоўцы "Гомеля" апынуліся мацнейшымі за латвійскі клуб "Металургс" з Ліепаі — 4:1. А салігорскі "Шахцёр" атрымаў упэўненую перамогу над клубам "Ліда" — 5:3.