Кінатэатр у гандлёвым цэнтры “Сталіца” зачыняюць

Ёсць фінансавыя праблемы і ў кінатэатра “Дружба”. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар "Кінавідэапракату" Васіль Коктыш.

Коктыш: "Утрыманне кінатэатраў абыходзіцца дорага. З бюджэту мы ўпершыню фінансаванне не атрымліваем. Таму мы павінны адысці ад стратных кінатэатраў. Мы сыходзім з гандлёвага цэнтра "Сталіца". Сваімі даходамі там мы пакрывалі толькі 20% арэнды. Таксама стратны ў нас кінатэатр "Дружба". Для яго трэба шукаць інвестара і магчыма перапрафіляваць".

Адзначым, што адметнасцю кінатэатра ў "Сталіцы" была вялікая колькасць артхаўсных кінапраграм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі