Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ наведае Мінск 23 верасня
Дэталі візіту Янеза Ленарчыча і магчымыя сустрэчы ўдакладняюцца.
У складзе місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ па парламенцкіх выбарах у Беларусі працуюць 40 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў. Мяркуецца, што папярэднія вынікі назірання за выбарамі місія абвясціць 24 верасня, перадае БелаПАН.