Кіраўнік сельгасведамства заніжае паказчыкі экспарту?
Сёння міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы распавёў пра экспартныя планы ведамства.
Кіраўнік Мінсельгасхарча заявіў, што ў 2011 годзе экспарт беларускай сельгаспрадукцыі мусіць павялічыцца на 16-17% і скласці 2,6 млрд долараў.
Аднак прыведзеныя міністрам лічбы разыходзяцца з тымі, што прад'явіў сёння ж расійскім журналістам Аляксандр Лукашэнка. Ён, у прыватнасці, заявіў, што яшчэ летась краіна экспартавала сельгаспрадукцыі амаль на 3 млрд долараў.