Кіраўнік МЗС Нідэрландаў заклікаў вызваліць беларускіх палітвязняў

Вызваліць усіх палітвязняў і спыніць пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці заклікаў улады Беларусі Уры Розэнталь (Uri Rosenthal). Такую заяву ён зрабіў падчас выступу на 18-й сесіі Савета міністраў АБСЕ ў Вільні.

Уры Розэнталь: “Адсутнасць увагі да чалавечага вымярэння назіраецца ў Беларусі. Сітуацыя там сёння, шчыра кажучы, непрымальная. Высновы “Маскоўскага механізму” насцярожваюць — там робіцца выснова, што выбары там не былі свабоднымі і справядлівымі, што апазіцыю пераследуюць, а СМІ — абмяжоўваюць. Таму я, як і дзяржсакратар Хілары Клінтан, заклікаю ўлады Беларусі вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных. І не толькі тых, чые імёны вядомыя, але і тых ананімных мужчын і жанчын, якія знаходзяцца ў зняволенні”.

Міністр выказаў спадзяванне, што Ірландыя, якія будзе старшыньстваваць у АБСЕ, не забудзецца на гэтыя праблемы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі