Кіраўніцтва Еўрасаюза байкатуе Еўра-2012 ва Украіне

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Кіеве. Па звестках прадстаўніцтва, прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ўздымаў пытанне паездак на фінал чэмпіянату Еўропу падчас сустрэчы чальцоў Еўракамісіі 2 траўня.

Нагадаем, што шэраг кіраўнікоў еўрапейскіх таксама адмовіліся прыехаць ва Украіну на футбольнае першынства Еўропы. Гэтак яны выказваюць пратэст супраць справы Юліі Цімашэнкі, якую лічаць палітычнай.

Дарэчы, цяперашні прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў праз сваю прэс-службу таксама паведаміў, што ацэньвае суд над Цімашэнкай як палітычны. У сваю чаргу, будучы кіраўнік краіны Уладзімір Пуцін заклікаў не звязваць спартовыя падзеі з палітыкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі