Кіроўца памёр у момант тэставання на алкаголь
Трагічны выпадак адбыўся ў Смаленску.
Кіроўца грузавой "Газелі" памёр, як мяркуецца, ад сардэчнай недастатковасці пасля таго, як інспектары прапанавалі яму прайсці тэст на алкатэстар. Спынілі машыну невыпадкова — яна рухалася па праезнай часткі "віляючы".
56-гадовы кіроўца паводзіў сябе "неадэкватна". Было відавочна, што ён п'яны. Пазней стане вядома, што мужчына святкаваў свой дзень народзінаў.
Кіроўца памёр да прыезду хуткай дапамогі. Цяпер праводзіцца службовая праверка, паведамляе РІА "Новости".