Кітайцы пакаштуюць беларускую згушчонку

Беларусы завязалі дзелавыя стасункі з кітайцамі падчас штогадовай міжнароднай выставы ў горадзе Харбін. У Харбіне жыве больш людзей, чым ва ўсёй Беларусі — 10,6 мільёна чалавек.

Паводле намесніка дырэктара камбіната Сяргея Сталяронка, якога цытуе газета “Віцебскі рабочы”, асабліва даспадобы кітайцам прыйшлося беларускае сухое малако.

На сённяшні дзень прадукцыя глыбоцкага прадпрыемства прадаецца ў 15 краінаў свету.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі