Кітайскі мсціўца наехаў на групу школьнікаў

13 з іх атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў лякарню, інфармуе Lenta.ru са спасылкай на агенцтва “Сіньхуа”. Паводле папярэдніх звестак, на гэты ўчынак 48-гадовы мужчына пайшоў з пачуцця помсты.

Пасля сутыкнення мужчына спрабаваў падпаліць свой аўтамабіль, у якім ляжаў балон з газам, але яму перашкодзіла паліцыя.

Тры гады таму ў зламысніка загінула дачка ў выніку нападу. Ён абураўся занадта мяккім прысудам злачынцам і патрабаваў для іх смяротнай кары. Яго ўчынак мог стаць помстай грамадству.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі