КХП-БНФ правядзе 6 лістапада яшчэ адно Дзядоўскае шэсце і мітынг
Дазвол на яго даў Мінгарвыканкам.
Як паведамляе БелаПАН, шэсце пройдзе па традыцыйным маршруце. Збор удзельнікаў дазволены ў 12 гадзін каля Дома культуры камвольнага камбіната на вуліцы Маякоўскага. Пасля гэтага шэсце пройдзе па вуліцы Маякоўскага да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры. Там па заканчэнні шэсця адбудзецца мітынг.
Нагадаем, з ініцыятывы Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ 30 лістапада прайшло Дзядоўскае шэсце ў Курапаты. У ім прыняло удзел каля тысячы чалавек.