КХП-БНФ заклiкае да неадкладнай адстаўкі Лукашэнкі
У Мінску скончыўся чарговы ІХ з'езд Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.
Старшынём партыі пераабраны Зянон Пазьняк. Выбары прайшлі безальтэрнатыўна і аднагалосна. Намеснікамі старшыні КХП БНФ абраныя Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў.
З'езд прыняў некалькі рэзалюцый, перадае БелаПАН. Эканамічны крызіс у Беларусі партыя тлумачыць дзеяннямі ўладаў. На думку дэлегатаў з'езду, Аляксандар Лукашэнка мусіць неадкладна падаць у адстаўку, каб даць магчымасць больш кампетэнтным палітыкам вывесці краіну з крызісу.
Таксама партыйцы запатрабавалі адмовіцца ад планаў пабудовы АЭС, выказаліся ў абарону беларускай мовы і нацыянальнай культуры.
У звароце да дэмакратычных краінаў КХП-БНФ патрабуе ад міжнароднай супольнасці не падтрымліваць беларускі рэжым, у тым ліку фінансава.