Класіка беларускай літаратуры ўпрыгожыла брэсцкія аўтобусы (фота)
Цяпер у грамадскім транспарце апроч рэкламы пасажыры могуць пачытаць і ўрыўкі з твораў Купалы, Гарэцкага, Караткевіча і Быкава.
Акцыя адбылася ў межах кампаніі "Наша мова". Яе праводзіць грамадскае аб'яднанне "Дзедзіч". Па словах ініцыятараў, людзі ўсё менш і менш цікавяцца айчыннай літаратурай. Мэта акцыі — папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў.
Кіраўніцтва аўтобуснага парку гэтую ідэю ўспрыняло пазітыўна і адрэагавала вельмі аператыўна. Пасля нядоўгіх перамоваў урыўкі з'явіліся на пяці маршрутах аўтобусаў Брэста.