Класкоўскі, Статкевіч, Ус і Буланаў будуць сёння этапаваныя ў калоніі
Асуджаны па справе аб масавых беспарадках Аляксандр Класкоўскі будзе 11 чэрвеня этапаваны ў калонію ў Шклове.
Пра гэта БелаПАН паведаміла яго сястра Вольга Класкоўская.
Паводле яе слоў, разам з ім у шклоўскую калонію будзе адпраўлены яшчэ адзін фігурант справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. Яшчэ два фігуранты справы — экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус і Дзмітрый Буланаў — сёння ж будуць этапаваныя ў калонію ў Магілёве.