Коктыш: Лукашэнка — фактар кансалідацыі Еўропы і Расіі

пры адначасовай кансалідацыі Еўропы з Расіяй".

Такое меркаванне выказаў сёння ІА REGNUM дацэнт МДІМА Кірыл Коктыш, кажучы аб маючым адбыцца абмеркаванні еўраструктурамі фармату санкцыяў супраць афіцыйнага Мінска.

Сесія Еўрапарламента і прызначанае на 31 студзеня пасяджэнне кіраўнікоў МЗС Еўрапейскага саюза вызначаць ступень жорсткасці пазіцыі Еўропы ў дачыненні да Беларусі.
 
Па словах Коктыша, зразумела, што гэтая пазіцыя будзе жорсткай і ўзгодненай.

Эксперт бачыць пацверджанне сваіх словаў у заяве кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Лаўрова, які 13 студзеня адзначыў, што распрацаваная ў Савеце Еўропы кансенсусная рэзалюцыя па Беларусі "адлюстроўвае пункт гледжання Расіі, як і ўсіх іншых дзяржаваў Савета Еўропы".

Гаворачы аб пазіцыі ЗША, Коктыш нагадаў, што гэтая краіна не прызнала легітымнымі выбары прэзідэнта Беларусі і наўпрост пра гэта заявіла. У выніку, па яго словах, і Расія, і ЕС і ЗША прымуць свае рашэнні па Беларусі, і пытанне толькі ў тым, наколькі гэтыя рашэнні будуць узгодненыя адзін з адным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі