Колькасць ахвяраў паводкі ў Расіі знізілі
Следчы камітэт Расіі паведамляе, што ад паводкі загінулі 162 чалавекі, а не больш за 170, як паведамлялася раней.
Як паведамляе РБК са спасылкай на Следчы камітэт, у Наварасійску загінулі 3 чалавекі, у Геленджыку — 11, у Крымску — 148. Разам з тым паведамляецца, што гэтыя звесткі не канчатковыя. Літаральна нядаўна з'явіліся тры паведамленні пра выяўленыя целы ў Крымску. На месца выехалі следчыя групы для праверкі інфармацыі.