Колькасць затрыманых на акцыі ў Маскве дасягнула 300 чалавек
Паводле звестак паліцыі расійскай сталіцы, затрыманні працягваюцца, перадае РИА Новости.
Сёння, 6 снежня каля 5 тысяч чалавек прыйшло на маскоўскую Трыумфальную плошчу, каб выказаць свой пратэст супраць несправядлівых выбараў у Дзяржаўную думу Расіі. Падобныя акцыі прайшлі таксама ў Санкт-Пецярбурзе і ў Растове-на-Доне.