Кошты навучання ў ВНУ будуць вядомыя 2 жніўня
Да гэтага дня беларускія ВНУ сфармуюць свае прайс-лісты на новы навучальны год.
Пакуль яны праходзяць узгадненне з Міністэрствам адукацыі, паведамляе БЕЛТА. Раней прадстаўнікі ведамства неаднаразова заяўлялі, што расцэнкі падымуцца не болей як на 20%.
Сёлета залічэнне ў ВНУ студэнтаў-платнікаў адбудзецца 4 жніўня.