Кожны чацвёрты ўцякач у Польшчы ў 2012 годзе — беларус
Летась у Польшчы статус уцекача атрымалі 24 беларусы.
Па гэтым паказчыку беларусаў апярэджваюць толькі расіяне: у 2012 годзе 48 грамадзянаў Расіі афіцыйна сталі ўцекачамі ў Польшчы. Такія звесткі прыводзіць сайт wpolityce.pl са спасылкай на ўпраўленне па справах іншаземцаў Польшчы.
Агулам статус бежанца ў мінулым годзе ў Польшчы атрымалі 87 чалавек. Падалі ж заяўкі на атрыманне статусу амаль 11 тысяч чалавек. 90% з іх — гэта расіяне і грузіны. Аднак вялікая колькасць мігрантаў не чакае рашэння па сваёй справе, а едзе далей на Захад.
Фота — EPA