Кожны трэці развод адбываецца праз плач дзяцей
Пра гэта сведчаць вынікі даследаванняў, праведзеных брытанскімі сацыёлагамі на замову тэлеканала Channel 4.
Былі даследаваныя 2000 пар, у якіх нядаўна нарадзілася дзіця, паведамляе podrobnosti.ua. Сацыёлагі выявілі, што ў сярэднім маладыя бацькі спяць не больш за 6 гадзін у суткі. А для поўнага аднаўлення сіл неабходна як мінімум сем гадзін.
Раней даследчыкі з Брытаніі высветлілі, што жаданне жанчыны нарадзіць дзіця рэдка з'яўляецца спантанным. Заможныя жанчыны, якія пражываюць у камфортных умовах, часцей адкладаюць стварэнне сям'і, а менш забяспечаныя спяшаюцца выйсці замуж і нарадзіць дзяцей.
Фота — qhhq.ru