Краіны Балтыі байкатуюць энэргапастаўкі з беларускай АЭС
Гэта адбудзецца, калі ім ўдасца даказаць, што праект атамнай станцыі не адпавядае міжнародным нормам бяспекі.
Літва разам з Латвіяй і Эстоніяй маюць намер падрыхтаваць прававыя акты, якія паставяць заслону гандлю энергіяй, вырабленай на атамных электрастанцыях (АЭС), не адпаведных міжнародным нормам бяспекі. Пра гэта 21 красавіка паведаміў прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс у інтэрв'ю радыё Ziniu radijas.
"Яшчэ і яшчэ раз павінен паўтарыць, што гандаль вырабленай на небяспечных АЭС электраэнергіяй будзе забаронены на рынку краін Балтыі. Мы такія прававыя акты з калегамі латышамі і эстонцамі плануем у бліжэйшы час падрыхтаваць і зацвердзіць, пра гэта таксама гаворыцца і на ўзроўні ЕС", — заявіў Кубілюс.
Літоўскі прэм'ер-міністр адзначыў, што гэтае пытанне ён ужо паставіў на міжнароднай канферэнцыі ў Кіеве, прысвечанай 25-годдзю чарнобыльскай трагедыі, паведамляе РБК.