Краіны Еўрасаюза пагражаюць кампаніі Google санкцыямі

Санкцыямі супраць інтэрнэт-гіганта і расследаваннямі пагражаюць рэгулятары з шасці краін Еўрасаюза — Вялікабрытаніі, Францыі, Нідэрландаў, Іспаніі, Італіі ды Нямеччыны.

Як інфармуе РБК, у сакавіку 2012 года кампанія Google аб'яднала інфармацыю каля 60 сваіх інтэрнэт-службаў (у тым ліку Google+, YouTube і Gmail) у адну базу. 29 нацыянальных рэгулятараў краін ЕС пачалі расследаванне і зрабілі выснову, што новая палітыка прыватнасці кампаніі пагражае бяспецы персанальных звестак грамадзян.

Інтэрнэт-кампаніі далі час да лютага, каб прывесці палітыку прыватнасці ў адпаведнасць з еўрапейскімі правіламі і законамі. Аднак ніякіх дзеянняў з боку Google не было.

Цяпер кампаніі пагражае штраф. Кожная з шасці дзяржаваў павінна вызначыць, які з пунктаў нацыянальнага заканадаўства ў галіне абароны персанальных звестак парушыў Google.

Фота — istockphoto.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі