“Краме” – 21! Можна ісці па гарэлку!

“Крама” дасць сольны канцэрт у “Гудвіне”. Прычым, гэта будзе не звыклы ў апошні час выступ музыкаў гурта ў межах праекту “Варвары блюзу”. А сапраўдны паўнацэнны канцэрт легендарных беларускіх блюз-рокераў. Такім чынам “Крама” афіцыйна адзначыць свой Дзень нараджэння.

“Дваццацігоддзе мы не змаглі зрабіць — прыдумалі, што адзначым дваццаціаднагоддзе. Гарэлку пачынаюць прадаваць людзям з гэтага ўзросту. Гэта такі жарт больш”, — смяецца Ігар Варашкевіч, якога Еўрарадыё патрывожыла ў лазні. І дадае, што гэта будзе незвычайны канцэрт – першы дазволены пасля доўгай паўзы. Натуральна, што з такой нагоды “Крама” сыграе хіты і пакажа некалькі новых твораў. Канцэрт адбудзецца 29 лістапада. Пачатак у 20.00.

Фота: www.generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі