Крамы вешаюць магнітныя кліпсы на “чарніла” (фота)

“Мы ў пасёлку, дык многіх сваіх кліентаў ведаем у твар — гэта крыху спрашчае нам жыццё”, — распавядае Еўрарадыё супрацоўнік радашковіцкай крамы “Таццяна”. Тут магнітныя кліпсы павесілі на… пладова-ягаднае віно!

Але зламыснікі хутка знайшлі спосаб абыйсці гэтае “ноў-хаў”.

Супрацоўнік крамы “Таццяна”: “Некаторыя кліенты, з “любімых” намі пакупнікоў спрабавалі пераходзіць на каву ў дробнай фасоўцы, каб потым абменьваць у зручным месцы на ўсё тое ж самае (алкаголь — Еўрарадыё)”.

Часцей за ўсё злодзеі трапляюцца з гарэлкай, віном ці парфумай. Буханку хлеба за ўвесь час з радашковіцкай крамы ніхто не вынес.

Фота: @sverdlove

У салігорскай краме “Златка” за злоўленага злодзея прадавец атрымоўвае... дзесяціпрацэнтную надбаўку да заробку. Колькасць крадзяжоў за апошні час у “Златцы” асабліва не павялічылася, але па-ранейшаму выносяць шмат. І нават каўбасы, на якія начапілі магнітныя кліпсы.

Супрацоўніца крамы “Златка”: “Ну, шмат чаго выносяць наркаманы, а не толькі хуліганы. Бяруць усё, што даражэй. Гэта кава ў мяккай упакоўцы, таксама каўбасы, нейкія сродкі — як плеўкі, шампуні ці лакі”.

Ва ўніверсаме “Цэнтральны”, што побач з Кастрычніцкай плошчай, нейкіх зменаў у бок павелічэння ці памяншэння крадзяжоў за апошні час не заўважылі. Там спадзяюцца, што гэтая стабільнасць захаваецца.

Фота: saligorsk.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі