Міліцыя шукае аўтара "крэатыву" на "Чарнобыльскім шляху" (відэа)
Нагадаем, 26 красавіка тэлеканал "Белсат" зняў пацешную сцэнку у час руху калоны дэманстрантаў у Мінску.
Каля супрацоўніка ў цывільным, які здымаў на відэа ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху", раптам з'явіўся чалавек з плакатам...
Як паведамляе сайт spring96.org, Івана Амельчанку (гэта ён быў тым дэманстрантам) ўжо тыдзень шукаюць праваахоўныя органы. Штодня каля яго кватэры дзяжураць міліцыянты. Таксама маці хлопца патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што хочуць яго выклікаць у якасці сведкі... па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.