"Крэдэксбанк" запатрабуе ад Мінфіна ЗША абвяржэння
Гендырэктар беларускага "Крэдэксбанку" Аляксандр Аксяневіч назваў "поўным глупствам" абвінавачанні Мінфіна Злучаных Штатаў.
Нагадаем, учора з'явілася інфармацыя, што казначэйства ЗША падазрае "Крэдэксбанк" у адмыванні грошай. Для Аляксандра Аксяневіча гэта сталася поўнай неспадзяванкай. "Цяпер мы спрабуем ўстанавіць кантакты з Мінфінам ЗША, каб дамагчыся абвяржэння гэтай, мягка кажучы, непраўдападобнай інфармацыі", цытуе словы гендырэктара "Интерфакс-Запад".