Крэдытны рэйтынг Беларусі зноў панізілі

Прагноз па рэйтынгах — “негатыўны”. Паніжэнне тлумачаць тым, што Беларусь па-ранейшаму залежная ад знешняга фінансавання. Краіна адчувае вялікі дэфіцыт па рахунку бягучых аперацый і ў яе вельмі мала даступных рэзерваў.
 
У агенцтве Standard & Poor's таксама лічаць, што афіцыйны курс беларускага рубля завышаны і гэта паглыбляе стрэсавую сітуацыю ў эканоміцы. Апроч таго, істотна ўзраслі пазыкі ўрада па абавязаннях у замежнай валюце, перадае TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі