Cпынілі крымінальную справу супраць пінскага Аляксандра Лукашэнкі
З цёзкі кіраўніка дзяржавы знялі абвінавачванні.
Як піша nn.by, 21 студзеня Аляксандра Лукашэнку прызначылі дырэктарам і мастацкім кіраўніком Палескага дзяржаўнага тэатра ў Пінску.
Летась былы начальнік аддзела культуры Пінскага гарвыканкама быў пад крымінальнай справай. Яго вінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Нібыта, у лютым 2012 ён на тыдзень звазіў у Польшчу дзевяць сваякоў. Паездка адбылася за гарадскія грошы, і ехаць мусіў ансамбль "Палескія зоры".
Аднак да суда справа так і не дайшла. Як паведаміў сам Лукашэнка, справу закрылі з прычыны адсутнасці складу злачынства.
Фота — knews.kg