Крызіс у Беларусі адмоўна паўплываў на працу ЕГУ
Універсітэт вымушаны скарачаць некаторыя праграмы праз дапамогу, якую аказвае сваім студэнтам.
Эканамічны крызіс у Беларусі адбіўся на плацежаздольнасці студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Аб гэтым заявіла прарэктар па пытаннях адміністрацыі і інфраструктуры ЕГУ Ірэна Вайшвілайтэ ў відэаінтэрв'ю, размешчаным на сайце ЕГУ. Спадарыня Вайшвілайтэ адзначыла, што кіраўніцтва ЕГУ, прадбачачы магчымыя наступствы крызісу ў Беларусі, вырашыла з новага навучальнага года на 50% павялічыць дапамогу студэнтам. Гэта расцягвае бюджэт універсітэта. У выніку расходы ЕГУ скароцяцца на 100 тысяч еўра, адзначыла прарэктар.