Куба асуджае ўвядзенне санкцый супраць Беларусі з боку ЕС

Куба "цвёрда асуджае" ўвядзенне санкцый супраць Беларусі з боку Еўрасаюза. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Кубы Бруна Радрыгас Парылья  22 лютага ў Мінску на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімірам Андрэйчанка.

Са свайго боку спікер ніжняй палаты парламента выказаў падзяку Кубе "за безумоўную падтрымку" вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. "Мы таксама заўсёды падтрымлівалі вашу справядлівую барацьбу супраць санкцый з боку ЗША", — сказаў Андрэйчанка, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі